Гісторыя

Рынок строительство.jpeg

“Камароўка” - былая паўночна-ўсходняя ўскраіна Мінска, размешчаная за Траецкай гарой і Залатой горкай. Цяпер раён пл. Я. Коласа, вуліц В. Харужай, Куйбышава, Я. Коласа, Гікалы. Назва пайшла ад вёскі Камароўкі, якая знаходзілася тут у мінулым.

Да 1812 года вёска належыла князям Радзівілам, якія падчас вайны выступілі на баку французаў. Пасля вайны вёска была секвестравана і набыта Мінскім памешчыкам Станіславам Ваньковічам.

Пазней вёска Камароўка ўвайшла ў межы горада. Прылеглая да яе тэрыторыя ўяўляла сабой забалочаную нізіну, дзе ў 1911 годзе была адкрыта Балотная станцыя - адзін з цэнтраў вывучэння i практычнага выкарыстання балотаў Расіі.У XIX-пачатку ХХ стагоддзя Камароўка была адным з самых заняпалых рабочых ускраін старога Мінска, якую засяляла рамесная бедната.

Дарэчы, з Камароўкай звязана адна малавядомая гістарычная падзея. Тут, на Камароўскім полі (палігоне), якое знаходзілася прыблізна на месцы сучаснага рынку, 24 і 25 мая 1911г. здзяйсняў палёты на аэраплане знакаміты расійскі авіятар Сяргей Ісаевіч Утачкін (1876-1915/16 гг.) - адзін з першых расійскіх лётчыкаў. У 1910-11 гг. ён здзяйсняў публічныя палёты ў многіх гарадах Расіі і за мяжой. Гэта было вялікай падзеяй для горада. Паглядзець на гэты цуд сабраўся ўвесь горад. Людзі беглі на ваенны палігон як на пажар. Набілася столькі народу, што толькі дзякуючы салдатам авіятар і аэраплан не былі раздушаныя.

З 1925 года праводзіліся работы па асушэнні балота. У 1929 г. трамвайная лінія злучыла Камароўку з таварнай станцыяй.

У 1939 г на стыку былых Лагойскага і Барысаўскага трактаў пабудаваны будынак інстытута фізкультуры (арх. А. Воінаў, А.Брэгман). У гады вайны ў гэтым раёне дзейнічала падпольная група.

З сярэдзіны 1950-х гадоў пачалі зносіць старыя драўляныя дамы. Пусцілі тралейбус.

Якуба коласа.jpeg

На месцы гістарычнай Камароўкі размешчана плошча Якуба Коласа, якая займае больш за 5 гектараў і з 1956г. носіць назву паэта (раней яна проста называлася Камароўскай). У цэнтры плошчы ў 1972 г усталяваны помнік народнаму паэту.

У 1964 г.быў пабудаваны Дом мэблі, у 1979 г. адкрылі цэнтральны калгасны рынак - Камароўскі.

Афіцыйнае адкрыццё рынку адбылося 20 мая 1980 года ў адпаведнасці з загадам упраўлення гандлю выканкама Мінскага гарадскога савета народных дэпутатаў № 91 ад 14 мая 1980 года.

Самы вялікі крыты рынак у БССР быў распрацаваны аўтарскім калектывам архітэктараў: В. Аладаў, А. Желдаков, В. Крывашэеў, М. Ткачук на аснове праекта Чэлябінскага гандлёвага цэнтра.

Збудаванне такога роду – унікальны твор архітэктуры.

Першы прапанаваны архітэктарамі варыянт не быў зацверджаны. Другі праект рабіла група спецыялістаў пад кіраўніцтвам Вальмена Аладава. Яны прыдумалі цікавую архітэктуру будынка і вырашылі, што будаваць яго трэба па новай тэхналогіі. У той час купалападобныя дахі рабілі з маналітнага бетону: спецыяльную апалубку цалкам залівалі растворам, атрымлівалася вельмі цяжкая канструкцыя.

колхозный рынок1.jpg   komarovskij_rynok 80-е1.jpg   Комаровка 80-е1.jpg

У 1972 годзе пабудавалі адміністрацыйна-гаспадарчы корпус рынку. А потым – доўгія 8 гадоў чакання. У тую пару не было спецыяльных прыстасаванняў для ўзвядзення даху, не было аснасткі і, вядома, вопыту такіх работ.

Беларускія дойліды вырашылі зрабіць купал з лёгкіх зборных бетонных панэляў, якія мацуюцца асаблівым чынам. 37 канатаў дыяметрам 40 міліметраў сцягваюць па перыметры краю даху. У кожным 124 дротау з высокатрывалай сталі. Разрыўны высілак канату 300 тон. Яны і трымаюць увесь купал. Падобны дах і лягчэй, і танней традыцыйнага. Усе інжынерныя разлікі для праекта выканалі спецыялісты, запрошаныя з Ленінграда. У верхняй кропцы купал узняты над зямлёй на 26 метраў – гэта амаль 10-павярховы дом. У вонкавым аздабленні фасадаў ўжыта каляровае гуммированное пакрыццё, залацістае шкло, паліраваны граніт.

У 1997 годзе ў адпаведнасці з рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 27.01.1997 № 55 было створана камунальнае Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Мінскі Камароўскі рынак”.

рынок вид открытие1 .jpg Автобусная станция у комаровки.jpeg

У 2002 годзе на плошчы перад Камароўскім рынкам з'явілася некалькі славутасцяў: цудоўны фантан перад уваходам на сезонны рынак, бронзавыя скульптуры Уладзіміра Жбанава («Конь і верабей», «Дама з сабачкам», «Фатограф») і Алега Купрыянава («Гандлярка семкамі»). А ўжо ў 2019 годзе скульптурную групу ля фантана ўпрыгожыла «Карова».

За высокі ўзровень арганізацыі рыначнага гандлю, стварэнне новых працоўных месцаў працоўны калектыў прадпрыемства ўдастоены Ганаровай узнагароды Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь – “Бронзавы Меркурый”.

За дасягненне найлепшых вынікаў у выкананні найважнейшых прагнозных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь камунальнае Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак» Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 173 ад 23.04.2003г. занесена на Рэспубліканскую Дошку Гонару.

ТОЛЬКI ЛIЧБЫ

  • ПЛОШЧА крытага павільёна Камароўкі - 5,4 га. амаль столькі ж (5 га) займае сталічная Плошча Якуба Коласа непадалёк.
  • Агульная гандлёвая плошча рынку - 30,1 тыс. кв. м.
  • Крытая частка рынку складае 13, 3 тыс.кв. м. столькі ж займае самы вядомы і багаты крыты рынак у Барселоне - La Boqueria.
  • Вышыня Камароўкі-26 метраў. А гэта ні шмат ні мала амаль вышыня стандартнай 10-павярхоўка.
  • Сезонная частка рынку - 16, 3 тыс.кв. м. для параўнання, Красная плошча ў Маскве займае 23 тыс. кв. метраў.
  • У звычайныя дні па пакупкі на Камароўку прыходзяць у сярэднім 40-50 000 гараджан. А ў выхадныя і перадсвяточныя дні атаварыцца сюды забягаюць амаль 100 000 гараджан. Гэта значыць амаль кожны дваццаты жыхар сталіцы.

Современный вид рынка1-min.jpg