Сталовая «Камароўка»

Пакупкі пакупкамі, а абед - па раскладзе!

Робячы пакупкі ў нас на рынку, не забудзьцеся зазірнуць у сталовую «Камароўка!».

Паверце, нашым кухарам ёсць што вам прапанаваць. Прыхільнікі беларускай кухні могуць пакаштаваць традыцыйныя дранікі і апетытную мачанку з блінамі, аматары здаровага харчавання – зразы з гарбушы і гарнір з мексіканскай гародніны. А знатакі сытных абедаў хутчэй за ўсё, выберуць традыцыйную свіную катлету або далікатнае курынае філе, запечанае пад сырам. Дзякуючы таму, што кухары "Камароўкі" цалкам адмовіліся ад выкарыстання хімічных дабавак, вы атрымаеце рэдкую ў наш час магчымасць успомніць густ натуральных прадуктаў.

Можаце не сумнявацца-у “Камароўцы” спадабаецца не толькі вам, але і вашаму кашальку! Кожны тыдзень па серадах вас чакае прыемны сюрпрыз-зніжка 20%, аўторак і чацвер – 10% на ўсе абедзеннае меню.

Выдатная нагода каб зайсці, пагадзіцеся!

Будзем рады бачыць вас у сталовай "Камароўка" на першым паверсе крытай часткі рынку штодня акрамя панядзелка з 8.30 да 16.00!

dsc09226_0vv.jpg dsc09233.jpg dsc0983222vv.jpg kamary-084v1v.jpg stolovayavv.jpg