Гандлёвы цэнтар «Купалаўскі»

Гандлёвы цэнтр “Купалаўскі” знаходзіцца ў самым цэнтры горада, побач з выхадам са станцыі метро Кастрычніцкая, якая з'яўляецца перасадачнай. Гэтая станцыя звязвае дзве галіны сталічнага метро, а адпаведна практычна ўсе раёны Мінска.

Для таго, каб увайсці ў ГЦ «Купалаўскі», прыехаўшы на метро, не трэба нават выходзіць на паверхню зямлі з пешаходнага пераходу. Пры гэтым не важна з якога боку станцыі Кастрычніцкая вы будзеце выходзіць. Уваход у гандлёвы цэнтр арганізаваны з двух бакоў. ГЦ “Купалаўскі” размяшчаецца ўздоўж усёй станцыі метро пад цэнтральнай плошчай, на якой знаходзіцца Палац Рэспублікі і займае плошчу 900 кв. м.

У гандлёвым цэнтры «Купалаўскі» прадстаўлены кнігі, карцінная галерэя-распродаж, аксэсуары, ювелірныя вырабы, касметыка, парфумерыя, крама настольных гульняў, адзенне і абутак.

Рынак “Мінскі вернісаж” працуе на плошчах ГЦ “Купалаўскі”.

Адрас: г. Мінск, пл. Кастрычніцкая, 2-3

Начальнік: Барановіч Анжэла Барысаўна

Рэжым працы: 11.00 - 19.00, без выхадных.

Кантактны тэлефон: (017) 3922000, (017) 3992100

Купаловский 2.jpeg Купаловский 3.jpeg Купаловский 4.jpeg Купаловский.jpeg Купаловский 1.jpeg