“Курасоўшчынскі рынак” - філіял камунальнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскі Камароўскі рынак”.
На Курасоўшчынскім рынку маецца каля 300 гандлёвых месцаў, прадстаўлены шырокі асартымент прамысловых і харчовых тавараў, будаўнічых матэрыялаў, аказваюцца паслугі па вырабе ключоў.
114 гандлёвых месцаў прызначаныя для рэалізацыі плодаагародніннай прадукцыі сельгасвытворцамі.
Больш за 100 гандлёвых месцаў прапануюць пакупнікам тавары беларускай вытворчасці (адзенне, трыкатажныя, гаспадарчыя, галантарэйныя вырабы).
Перавагі рынку: кругласутачная ахова тэрыторыі, асвятленне і відэаназіранне, пастаянны трафік пакупнікоў, наяўнасць грамадскага туалета. Рынак знаходзіцца каля плошчы Казінца.
Ля ўваходу на рынак прыпынак грамадскага транспарту № № 48, 53, 88с, 148С;
Маршруткі №№ 1076, 1088. Побач прыпынак электрычкі"Курасоўшчына".
Начальнік: Арыка Наталля Віктараўна
Графік прыёму: чацвер 15.00 - 17.00
Рэжым работы рынку: 8.00 -18.00
Выхадны: панядзелак.
Кантактны тэлефон: (8 017) 374-18-39
Адрас: г. Мінск, вул. Каржанеўскага, 2