Планамі па добраўпарадкаванні рынкаў сталіцы падзяліўся Мікалай Хмяльніцкі, гендырэктар ДП "Мінскі Камароўскі рынак". Яго словы прыводзіць інфармагенцтва «Мінск-Навіны».
Хмяльніцкі зазначыў, што ўжо рэалізаваны мерапрыемствы па асучасніванні рынкаў у мікрараёнах Чыжоўка і Курасоўшчына, якія ўваходзяць у склад прадпрыемства.
На рынку "Курасоўшчына", у прыватнасці, памянялі афармленне ўваходных груп. На ўваходзе ўсталявалі новенькія святлодыёдныя шыльды, абнавілі агароджы з металапрофілю, замянілі дах і адрамантавалі гандлёвыя рады.
На Чыжоўскім рынку правялі, па сутнасці, аналагічныя работы. Акрамя гэтага, там памянялі асфальт на сезоннай частцы гандлёвых шэрагаў, адрамантавалі плітку, абсталявалі рынак новымі халадзільнымі шафамі і вітрынамі. Тут таксама ўдасканалілі сістэмы абагравання і кандыцыянавання, абнавілі фасад.
На Камароўскім рынку, па словах Мікалая Хмяльніцкага, будзе ўстаноўлена новенькае святлодыёдным абсталяванне - яно ўжо закуплена і чакае сваёй гадзіны. Канструкцыі размесцяць на рынкавым пляцы, яны стануць свайго роду фотазонай для гараджан.
У планах таксама добраўпарадкаванне рыначнай тэрыторыі. Тут паставяць сучаснае асвятляльнае абсталяванне, уладкуюць месцы для адпачынку мінчан, правядуць капрамонт падпорных сцен.